**Чырвона-зялёны&nbsp;шал. Расказваем, колькі грошай ўлады Беларусі трацяць на&nbsp;свае ідэалягічныя забавы: **[https://smarturl.click/0OkDpL](https://smarturl.click/0OkDpL)

Міністэрства культуры Беларусі разьмясьціла тэндэр на вытворчасьць анімацыйнага фільму пра беларускія трактары. Мультфільм пад працоўнай назвай «Дзяўчынка і трактар» будуць рабіць тры гады. А перакласьці яго хочуць на ангельскую і кітайскую мовы. На гэта выдаткавалі сотні тысяч рублёў.

А ў&nbsp;Наваполацку хочуць усталяваць флягшток за&nbsp;мільён даляраў, хоць у&nbsp;ліпені падобны паставілі ў Полацку. І гэта далёка ня&nbsp;ўсё. Што вы ведаеце, напрыклад, пра фэстываль «Бацькава булка»?

Мы&nbsp;паглядзелі, колькі ўлады аддаюць на&nbsp;ідэалёгію згодна з&nbsp;тэндэрамі.