**«Дазволяць тых, якія даўно памерлі». Навошта ў Купалаўскім тэатры прэм’ера паводле Івана Шамякіна:** [https://smarturl.click/97EJGO](https://smarturl.click/97EJGO)

На прэм’еру спэктаклю запрасілі беларускіх блогераў, якія пасьля яе напісалі справаздачы. Рэцэнзія блогера "Кокобая" была адной з самых ляканічных: **«До слёз, если честно»**

Новы мастацкі кіраўнік тэатру, **расейскі рэжысэр** Дзьмітрый Акімаў, абяцае зрабіць рэпэртуар больш арыентаваным на нацыянальную культуру і літаратуру. Але на афішах новага сэзону няма ніводнага сучаснага беларускага аўтара.

Былы мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандар Гарцуеў тлумачыць: рэпэртуар залежыць ад дазволу Міністэрства культуры. «Ёсьць “чорны сьпіс” аўтараў, якіх нельга ставіць», — кажа ён. 

У 2020-м Гарцуеў спрабаваў паставіць раман Віктара Марціновіча «Сфагнум», але атрымаў адмову.