**Дроны атакавалі Маскоўскую вобласьць, зноў гараць склады Wildberries**

У ноч на 16 жніўня дроны масава атакавалі Маскоўскую і Растоўскую вобласьці Расеі. Паводле расейскіх чыноўнікаў, у выніку нападаў ёсьць загінулыя і параненыя. У Падольску загарэўся склад Wildberries у індустрыяльным парку Каледзіна.&nbsp;[https://smarturl.click/zeLLb](https://smarturl.click/zeLLb)

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што ў бок сталіцы Расеі ляцелі каля 600 бесьпілётнікаў. У рэгіёне загінуў адзін чалавек, яшчэ трое былі параненыя. У Растоўскай вобласьці, паводле мясцовага губэрнатара, загінулі тры чалавекі, адзін атрымаў раненьні.