**Другой беларускай, якая зьнікла бязь вестак у Нэпале, стала 24-гадовая вандроўніца **→ [https://smarturl.click/y8pvOk](https://smarturl.click/y8pvOk)

**Ірына Бадзілоўская** зьнікла пасьля катастрафічнай паводкі, якая забрала жыцьці каля 1,4 тысячы чалавек.

Паводле апублікаванай афіцыйнай інфармацыі, яна падарожнічала самастойна, не карыстаючыся паслугамі турагенцтваў.

Доўгі час у сьпісах зьніклых была адна беларуска. Цяпер стала вядома, што гэта 41-гадовая **Кацярына Саковіч**. 

Яна прыляцела ў Нэпал [для паломніцтва](https://www.facebook.com/kyklenka/posts/pfbid0AQgCB6RiJBxGsyrD8o4B7u81uyiuJVw8xipVQMkHzrWvUYWYsV5yUPoWHLKKZffDl) вакол сьвятой для некалькіх рэлігій гары Кайлаш у Тыбэце. Памежны пераход паміж Нэпалам і Кітаем, дзе была Кацярына, цалкам зьнішчыла лявіна вады і гразі.