**Два БХД замест аднаго. Пра што спрачаюцца Севярынец і Рымашэўскі напярэдадні зьезду ў Беластоку **→ [https://smarturl.click/WGObjZ](https://smarturl.click/WGObjZ)

Да стагодзьдзя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ўдзельнікі гэтага руху ў выгнаньні падышлі не аб’яднанымі, а фактычна дзьвюма плынямі. 

24 кастрычніка ў Беластоку адбываецца зьезд Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, які **Павал Севярынец** называе аб’яднаўчым. За тыдзень да беластоцкага зьезду ў Варшаве прайшоў сход руху «Беларуская салідарнасьць / Беларускія хрысьціянскія дэмакраты», зьвязанага зь **Віталём Рымашэўскім**.

Дык чаму, калі абодва бакі гавораць пра неабходнасьць яднаньня, яны праводзяць два розныя зьезды? Адказ на гэтае пытаньне мы шукалі ў праграме [«ПіК Свабоды. Вынікі тыдня»](https://www.youtube.com/watch?v=jVZFKZRVSm8&t=1165s).