**Двое забітых, удава ў псыхіятрычнай лякарні, 135 асуджаных. Узгадваем справу Андрэя Зельцара: **[https://www.svaboda.org/a/33865632.html](https://www.svaboda.org/a/33865632.html)

5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі двое 31-гадовых мужчын&nbsp;— супрацоўнік EPAM і афіцэр&nbsp;КДБ. Марыя Ўсьпенская, удава Зельцара, дагэтуль знаходзіцца на прымусовым лячэньні ў «Навінках».

135 чалавек былі асуджаныя за камэнтары ў сацсетках пра падзеі ў кватэры. Некаторых каралі нават за лайкі пад допісамі са спачуваньнямі сям’і Зельцара.

Узгадваем гэтую гучную справу разам з&nbsp;праваабаронцай і адвакаткай, якая абараняла яе&nbsp;фігурантаў.