**Джон Коўл прыляцеў у Рыгу**

Міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ [заявіла](https://x.com/Braze_Baiba/status/2100551216384078124/photo/1), што Латвія і ЗША разумеюць важнасьць бясьпекі на межах з улікам нелегальнай іміграцыі. Яна адзначыла, што бакі дамовіліся ўзмаціць усходнія рубяжы NATO.

Таксама магчыма, што на перамовах закраналі пытаньне транзыту беларускага калію.

«Зьдзелка ў&nbsp;калійных угнаеньнях знаходзіцца ў вельмі добрым стане, каб арганізаваць пастаўкі калію зь&nbsp;Беларусі ў ЗША, чаго хоча прэзыдэнт Трамп»,&nbsp;— [працытавала](https://www.nytimes.com/2026/09/16/world/europe/belarus-political-prisoner-release-us-sanctions.html?smid=nytcore-ios-share) спэцпрадстаўніка Трампа Джона Коўла газэта The New York Times.