**Дзьве** **вядомыя крыптабіржы абмежавалі доступ для беларусаў: **[https://smarturl.click/BkREAw](https://smarturl.click/BkREAw)

Крыптабіржы Bitget і MEXC уключылі Беларусь у сьпіс забароненых юрысдыкцыяў. Гэта можа ўскладніць беларусам куплю, продаж і абмен крыптавалютаў праз гэтыя плятформы.

Bitget паведаміла кліентам, што ім трэба закрыць адкрытыя пазыцыі і вывесьці крыптавалюту да 21 кастрычніка. Пасьля гэтага біржа плянуе аўтаматычна закрываць астатнія пазыцыі і абмяжоўваць доступ да акаўнтаў.