**Эўракамісія адмовілася аплаціць супрацьдронавыя сыстэмы краінам Балтыі** → [https://smarturl.click/QwGkgp](https://smarturl.click/QwGkgp)

Эўрапейская камісія адхіліла просьбу Літвы, Латвіі й Эстоніі вылучыць 500 мільёнаў эўра на распрацоўку сродкаў абароны ад бесьпілётнікаў, паведаміла [LRT](https://www.lrt.lt/naujienos/pasaulyje/6/3097080/briuselio-atsakymas-i-baltijos-saliu-prasyma-500-mln-euru-antidronams-tokiu-pinigu-nera).


> «Гэта вельмі нэгатыўны сыгнал, бо сапраўды былі прыкладзеныя максымальныя намаганьні, каб давесьці, што гэта неабходна. 
> 
> Мы на мяжы, на ўсходнім флянгу, і відавочна, што да нас залятаюць дроны і гэта стварае для нас праблемы. 
> 
> Такое неразуменьне або недастатковая салідарнасьць унутры Эўрапейскага Зьвязу крыху зьдзіўляе», — сказаў прэм’ер-міністар Літвы Міндаўгас Сінкявічус.
