**Эўразьвяз скасаваў санкцыі супраць Гуцэрыева і Шаўцова: **[https://smarturl.click/WGOnM4](https://smarturl.click/WGOnM4)

Эканамістка Вольга Лойка называе рашэньне прадказальным. Яна не выключае, што наступнымі могуць стаць беларускія чыноўнікі, адказныя за рэпрэсіі. 


> «Цяпер вось нават нашыя афіцыйныя асобы кажуць, што лік экстрэмісцкіх злачынстваў зьніжаецца, ну проста таму што яны ўжо ўсіх пасадзілі, усе ўжо адседзелі, і фактычна выходзіць, што ціск на грамадзянскую супольнасьць скончыўся проста таму, што закончылася грамадзянская супольнасьць. 
> 
> Я нават не зьдзіўлюся, калі з такімі справамі і чыноўнікі пойдуць у суд»
