**Эўразьвяз выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова зь&nbsp;«беларускага»&nbsp;санкцыйнага сьпісу, — крыніцы Свабоды: [https://smarturl.click/WGOnxe](https://smarturl.click/WGOnxe)

Гуцэрыеў трапіў пад санкцыі Эўразьвязу ў сувязі з сытуацыяй у Беларусі 21 чэрвеня 2021 году. Рада ЭЗ называла яго даўнім сябрам Аляксандра Лукашэнкі, які фінансава падтрымліваў ягоны рэжым і атрымліваў ад гэтага выгаду.

Віктар Шаўцоў — беларускі бізнэсовец, былы старшыня назіральнай рады банку «Рашэньне», раней вядомага як «Інфабанк» і «Трастбанк».