**Экс-кіраўнік МУС Шуневіч і ягоная жонка ўдзельнічалі ў розыгрышы на права паляваць на мядзьведзя. Яны прайгралі**: [https://smarturl.click/26oODl](https://smarturl.click/26oODl)

У сьпісе прэтэндэнтаў было 415 чалавек, сярод якіх — шмат жанчын, а таксама сямейных пар ці бацькоў з сынамі.

Пераможцамі сталі тры чалавекі, у тым ліку Алег Лебядзінскі. Ягоныя прозьвішча, імя і імя па бацьку супадае з імем генэральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Гэты цэнтар займаецца навуковым суправаджэньнем  захаваньня і выкарыстаньня біялягічнай разнастайнасьці і біярэсурсаў.