**Экстрэмізм, ідэалёгія і міграцыя. Лукашэнка зьмяніў сваю дырэктыву, якой раней спрабаваў умацаваць дысцыпліну**: [https://smarturl.click/v84zJg](https://smarturl.click/v84zJg)

Як вынікае з тэксту ўказу, апублікаваным на&nbsp;[сайце&nbsp;](https://president.gov.by/fp/v1/827/document-thumb__76827__original/76827.1788880243.3538ffff4c.pdf)Лукашэнкі, цяпер сярод прыярытэтаў гарантаваньня грамадзкай бясьпекі зьявіліся інфармацыйная бясьпека, супрацьдзеяньне незаконнаму абарачэньню наркотыкаў і «экстрэмізму», а таксама кантроль над вонкавымі міграцыйнымі працэсамі. Пракуратура будзе сачыць за яе выкананьнем.

 Першапачаткова дырэктыва была накіраваная на ўмацаваньне працоўнай, выканаўчай і грамадзкай дысцыпліны, а таксама стварэньне бясьпечных умоў працы і зьніжэньня сьмяротнасьці людзей на працы. Лукашэнка  падпісаў яе пасьля двух трагедый, у выніку якіх было шмат ахвяр:  пасьля пажару 12 кастрычніка 2003 году ў доме-інтэрнаце ў Казлоўшчыне Горадзенскай вобласьці (загінуў 31 чалавек) і пасьля таго, як 27 студзеня 2004 году ў Краснапольскай сярэдняй школе № 1 (Магілёўская вобласьць) абрынулася стэля і тады загінулі настаўнік і тры вучні.