**Фільм Андрэя Куцілы «Лісты» атрымаў на Вэнэцыянскім фэстывалі прэмію ўплыву «Залатога глёбусу»**: [https://smarturl.click/EYn641](https://smarturl.click/EYn641)

Як адзначаецца на сайце Вэнэцыянскага фэстывалю, фільм «Лісты з маўклівай краіны» беларускага дакумэнталіста Андрэя Куцілы, які расказвае гісторыі людзей, чыё жыцьцё зьмянілі рэпрэсіі, турма і выгнаньне, атрымаў прэмію Golden Globes Impact Prize for Documentary (прыз за сацыяльны ўплыў у дакумэнтальным кіно ад «Залатога глёбусу» ў катэгорыі дакумэнтальнага кіно).

Гэта незалежная прэмія (Collateral Impact Award), якой адзначаюць поўнамэтражныя дакумэнтальныя фільмы з афіцыйнай праграмы фэстывалю, што дэманструюць выдатнае мастацкае майстэрства і адначасова ўзьнімаюць найважнейшыя, вострыя сацыяльныя праблемы, заклікаючы да культурных зьмен.