**Франак Вячорка, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, у&nbsp;**[эфіры Свабоды](https://www.youtube.com/live/7IBv3afltg4?si=l2wkhF4MrgA_XxIY)**:**

«Джон Коўл зрабіў, як&nbsp;звычайна, выдатную працу. Ня&nbsp;тая лічба, якая анансавалася, але, я&nbsp;думаю, гэта яшчэ не&nbsp;канец. Сам Джон Коўл тлумачыў, што ёсьць пэўныя ўмовы з&nbsp;боку Менску, каб вызваліць людзей. І ў бліжэйшыя дні, тыдні стане ясна больш. Магчыма, гэта зьвязана з&nbsp;умовамі Лукашэнкі пра разблякоўку фінансавых сродкаў, актываў. Можа быць зьвязана зь&nbsp;некаторымі санкцыйнымі прадпрыемствамі. Ясна, што Лукашэнка заўжды хоча пакінуць за&nbsp;сабой апошняе слова&nbsp;— памяняць сьпісы, ня&nbsp;даць, што абяцаў. 

Амэрыканская дэлегацыя ехала з&nbsp;пэўнымі чаканьнямі і дамоўленасьцямі. Гэты працэс працягнецца. Працягваем быць на&nbsp;сувязі з&nbsp;амэрыканцамі. Яны робяць гэта для&nbsp;нас. Яны вызваляюць нашых людзей. Тое, што гэта стала прыярытэтам амэрыканскай адміністрацыі&nbsp;— заслуга і праваабаронцаў, і журналістаў, і дэмакратычных сілаў».