**Францускі пісьменьнік&nbsp;— аб&nbsp;сваім рамане пра&nbsp;Ціханоўскую і&nbsp;Пратасевіча, які трапіў ў&nbsp;сьпіс «экстрэмісцкіх»: **[https://smarturl.click/ekVGXb](https://smarturl.click/ekVGXb)

Днямі Міністэрства інфармацыі абнавіла сьпіс друкаваных выданьняў, якія могуць нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь. У сьпіс трапіў раман Леві «Ноа».

У сюжэце кнігі гаспадыня Сьвятлана перамагае на выбарах дыктатара Лучына, яе вывозяць за мяжу зь дзецьмі, а мужа Мікалая садзяць у турму. Ёсьць там і пра прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску.

Леві кажа, што не чакаў такой рэакцыі, але яго не зьдзіўляе страх уладаў перад літаратурай. 


> «Мне нават сьмешна, калі хтосьці сьцьвярджае, што ён моцны і вельмі магутны, і пры гэтым баіцца кнігі»
