**«Гэта выкарыстаньне службовага становішча ў прыватных інтарэсах». Латушка пра Лукашэнку на выпускным сына ў Пэкіне** → [https://smarturl.click/6YJWZ](https://smarturl.click/6YJWZ)

Тое, што Аляксандар Лукашэнка прыехаў на выпускны свайго сына Мікалая ў Пэкінскім унівэрсытэце, — выкарыстаньне службовага становішча ў прыватных інтарэсах, заявіў Свабодзе **Павал Латушка**:


> «Фактычна гэта сямейная імпрэза. Але Лукашэнка выдаткаваў на гэта дзяржаўныя сродкі. Гэта і пералёт, і гатэлі, і суправаджальныя асобы, і ахова. Усё гэта вельмі значныя выдаткі.
> 
> Здаецца нават, што і візыт у Кітай быў прымеркаваны перадусім да таго, каб прысутнічаць на выпускным свайго сына. 
> 
> А ўжо сустрэча з кіраўніком Кітаю адбывалася як дадатак, дзеля таго каб абгрунтаваць нейкія дзяржаўныя мэты».
