**«Гэтыя палігоны рыхтуюцца ня толькі для беларускіх войскаў». BelPol прэзэнтаваў даклад пра мілітарызацыю Беларусі: **[https://
smarturl.click/5oLew3](https://t.co/vdFHJnRAlf)

У ім апісваецца тое, што адбываецца ў краіне: ад мілітарызацыі беларускай эканомікі і дзяцей да ўзьвядзеньня вайсковай інфраструктуры.

Каля новых палігонаў паблізу Эўразьвязу пракладваюць чыгунку — нетыповае рашэньне для беларускіх вайсковых аб’ектаў.

Таксама ў Беларусі ствараюць сыстэму стацыянарнай радыёрэлейнай сувязі ўздоўж асноўных дарог з усходу на захад і ўсталёўваюць рэтрансьлятары спэцсувязі ня толькі каля ўкраінскай, але і каля эўрапейскай мяжы.