**«Граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро»**

**Вялікая размова з&nbsp;вызваленым з-за кратаў Алесем Чумаковым, ўдзельнікам гурта «Стары Ольса»: **[https://smarturl.click/Jk6kzD](https://smarturl.click/Jk6kzD)


> «У маёй справе так і было напісана – альбом беларускіх народных песень. На судзе мы іх нават паслухалі. Я там балдзеў трохі. 
> 
> А пракурорша такая кажа, што пазнаёмілася з матэрыяламі альбома Алеся Чумакова і нічога цікавага там не знайшла. Мяне так абурыла гэта. Я ўсё жыцьцё паклаў, каб навучыцца іграць такую музыку якасна. А яны нічога цікавага не знайшлі, нічога сабе».


Гусьляр і палітвязень Алесь Чумакоў быў вызвалены з-за кратаў 16 верасьня. У сваім першым інтэрвію пасьля вызваленьня ён [расказаў](https://smarturl.click/Jk6kzD), як на судзе слухаў уласныя песьні і як вымушана калядаваў у Калядзічах