Інфармацыю пра выезд Пачобута ў Беларусь агенцтву PAP пацьвердзілі крыніцы, блізкія да польскіх спэцслужбаў. Паводле іх паведамленьняў, актывіста ў паездцы суправаджала жанчына.

Анджэй Пачобут перасек польска-беларускую мяжу ў Баброўніках і накіраваўся ў свой родны горад Горадню.

Паводле зьвестак польскага выданьня Gazeta Wyborcza, пасьля вяртаньня зьБеларусі Пачобут плянуе накіравацца ў ЗША і Канаду, дзе сустрэнецца з палітыкамі і актывістамі польскай дыяспары. Пасьля вяртаньня ў Польшчу ён плянуе засяродзіцца на завяршэньні кнігі, у якой падрабязна апісвае сваё знаходжаньне ў папраўчай калёніі.