**Іран: перамоваў з ЗША ня будзе без выкананьня патрабаваньняў

**Іран заявіў, што аднаўленьне мірных перамоваў з ЗША і магчымае адкрыцьцё Армузскай пратокі залежаць ад выкананьня Вашынгтонам патрабаваньняў Тэгерана.

Кіраўнік іранскай службы бясьпекі Махсэн Рэзаэі заявіў «Аль-Джазіры», што Іран патрабуе спыніць баявыя дзеяньні «на ўсіх франтах», размарозіць іранскія сродкі і спыніць марскую блякаду Ірану. Паводле яго, Тэгеран перадае гэтыя патрабаваньні адміністрацыі Дональда Трампа праз пасярэднікаў – Катар і Пакістан.
**
**[https://smarturl.click/V1o1mj](https://smarturl.click/V1o1mj)