**Ісьляндыя сказала «не» перамовам з ЭЗ. Чым гэта цікава для Беларусі**

[https://smarturl.click/leo7m](https://smarturl.click/leo7m)
Ісьляндцы на рэфэрэндуме не пагадзіліся з прапановай аднавіць перамовы аб уступленьні краіны ў Эўрапейскі Зьвяз. Супраць прагаласавалі 52,8% выбарцаў, за — 47,2%.

Нягледзячы на тое, што Ісьляндыя не ўваходзіць у Эўразьвяз, яна далучаецца да эўрапейскіх санкцый супраць беларускіх уладаў. Таму вынік галасаваньня важны ня толькі для будучых адносінаў Ісьляндыі з Эўразьвязам, але і для больш шырокага пытаньня: наколькі эўрапейскія краіны па-за ЭЗ будуць і надалей узгадняць зь Брусэлем сваю зьнешнюю палітыку і санкцыі, у тым ліку адносна Беларусі.