** Італія праверыць, як атрымаў яе візу падазраваны ў дывэрсіі ў нямецкім Ляйпцыгу беларус

[https://smarturl.click/ekVvm1](https://smarturl.click/ekVvm1)

Інцыдэнт з выяўленьнем дрона ў аэрапорце Ляйпцыгу быў 4 жніўня. Ён парушыў расклад рэйсаў. Нямецкія ўлады заявілі, што гэта частка доўгатэрміновай кампаніі дэстабілізацыі Эўропы.

Адным з падазраваных у справе праходзіць грамадзянін Беларусі, які мае таксама расейскі пашпарт. Візу яму выдалі праз італійскае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Менску.