**«Кааліцыя ахвочых» перадасьць Украіне ракеты СПА і грошы на дроны: **[https://smarturl.click/leMb6](https://smarturl.click/leMb6)

Вялікая Брытанія пагадзілася перадаць Кіеву сакрэтныя тэхналёгіі вытворчасьці ракеты вялікай далёкасьці Storm Shadow, каб запусьціць зборачныя лініі ва Ўкраіне.

У Крамлі [заявілі](https://t.me/kommersant/113769), што «вельмі нэгатыўна» ацэньваюць гэтае рашэньне Вялікай Брытаніі. 

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Лёндан «удзельнічае ў гэтай вайне» на баку Кіева, «рэгулярна падлівае алею ў агонь» і «мэтадычна і рэгулярна будуе падкопы, каб не дапусьціць хоць нейкага разьвіцьця мірнага працэсу».