**Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа** → [https://youtu.be/4WnfoR6lYsU](https://youtu.be/4WnfoR6lYsU)

 Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма.

 Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту.

 Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар?

_Расказваем пра навіны 15 верасьня і тлумачым, што яны значаць._