**«Калі Лукашэнка гаворыць, што ў яго няма палітвязьняў, хай гаворыць. Сэмантыка тут ня мае значэньня»**

Спэцыяльны пасланьнік амэрыканскага прэзыдэнта Трампа Джон Коўл адзначыў, што для яго ня мае вялікага значэньня, як называюць людзей пры вызваленьні зь беларускіх турмаў. Галоўнае, што гэта менавіта ён бачыць вызваленых і чытае ў іхных вачох, што для іх значыць свабода.