**Кампанія, зьвязаная з сынам Лукашэнкі, рэгулярна атрымлівае заказы зь дзяржаўным фінансаваньнем — расьсьледаваньне** → [https://smarturl.click/1BpRdD](https://smarturl.click/1BpRdD)

«Саундкафе продакшн» — буйная беларуская кампанія, якая займаецца тэхнічным забесьпячэньнем канцэртаў, дзяржаўных сьвятаў і іншых масавых мерапрыемстваў.

Паводле расьсьледніцкага цэнтру [«Бюро»](https://buromedia.io/be/investigations/zvuki-raspila), яна рэгулярна атрымлівае дзяржаўныя заказы, у тым ліку на буйныя патрыятычныя мерапрыемствы, і шчыльна супрацоўнічае з Прэзыдэнцкім спартовым клюбам, які ўзначальвае **Дзьмітры Лукашэнка**, сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі.