**Карціны мастака эпохі Адраджэньня скралі з музэю на Сыцыліі
**
Чатыры карціны вядомага мастака эпохі Адраджэньня выкралі з музэю гораду Мэсыны на італьянскім востраве Сыцылія. Гэта творы ўраджэнца гораду Антанэлі да Мэсыны, напісаныя ў XV стагодзьдзі.&nbsp;[https://smarturl.click/MLgWE](https://smarturl.click/MLgWE)

Крадзёж адбыўся ўвечары ў суботу, 15 жніўня. Невядомыя зламысьнікі праніклі ў будынак музэю і вынесьлі карціны. Паводле кіраўніцтва музэю, сыгналізацыя была ўключана, але злачынцам удалося абысьці і яе, і індывідуальныя сыстэмы бясьпекі, якія ахоўвалі менавіта гэтыя экспанаты.