**Каталіцкага сьвятара Парахневіча асудзілі на тры гады зьняволеньня: **[https://smarturl.click/oqkLwB](https://smarturl.click/oqkLwB)

Пасяджэньні праходзілі ў закрытым рэжыме, таму ў судовую залю нікога не прапускалі і сутнасьць справы застаецца невядомай.

Але паводле інфармацыі [каналу «Katolik.life»](https://t.me/katolik_life/2758), па першапачатковым абвінавачаньні ў «здрадзе дзяржаве» 66-гадовага ксяндза не змаглі асудзіць, (імаверна, не знайшлі доказы) і зьмянілі артыкул на больш мяккі. 

Сьвятара нібыта абвінавацілі ў «абразе ўлады і экстрэмізьме» і прысудзілі 3 гады пазбаўленьня волі і вялікі штраф.