**Каты і&nbsp;ахвяры. Аляксандар Лукашук пра сталінскія расстрэлы і&nbsp;сучасную Беларусь** → [https://smarturl.click/y8pyeL](https://smarturl.click/y8pyeL)

На&nbsp;гэтым тыдні беларусы ў&nbsp;розных гарадах Эўропы правялі памятныя акцыі з&nbsp;нагоды Ночы расстраляных паэтаў. У&nbsp;ноч з&nbsp;29&nbsp;на 30&nbsp;кастрычніка 1937 году савецкія ўлады расстралялі дзясяткі прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Суразмоўца [«ПіКу Свабоды»](https://www.youtube.com/watch?v=XBrT2Fusq84&t=1985s) — дасьледнік гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, пісьменьнік, былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода **Аляксандар Лукашук**. 

Гаворым пра наступствы зьнішчэньня нацыянальнай эліты, беларускую культуру ў эміграцыі, захаваньне гістарычнай памяці ў таталітарнай дзяржаве, псыхалёгію карнікаў, пра паэтаў, якіх варта перачытаць сёньня.