 **Кая Калас наведала мяжу зь Беларусьсю** → [https://smarturl.click/mqw3g5](https://smarturl.click/mqw3g5)

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу** Кая Калас** 8 верасьня наведала літоўска-беларускую мяжу каля заставы Падваранцы _(Padvarionis)_ непадалёк ад памежнага пераходу Меднікі — Каменны Лог. Яе суправаджаў міністар унутраных спраў Літвы **Марцінас Кацялінас**.


> «Бясьпека мяжы Літвы — агульная эўрапейская адказнасьць. Мы мусім паскорыць рэалізацыю ініцыятывы «Назіраньне за ўсходнім флянгам» у цесным супрацоўніцтве з NATO і працягваць санкцыйны ціск», — адзначыла Кая Калас у сацсетках.


**«Назіраньне за ўсходнім флянгам»** _(Eastern Flank Watch)_ — ініцыятыва Эўразьвязу, якая мае на мэце ўзмацніць абарону ўсходніх межаў — у тым ліку ад залёту бесьпілётнікаў, дывэрсій, парушэньняў паветранай прасторы і іншых гібрыдных пагрозаў. Для гэтага зьбіраюцца стварыць «сьцяну дронаў», узмацніць сыстэмы супрацьпаветранай абароны, удасканаліць сыстэму назіраньня і радыёэлектроннай барацьбы.