**КДБ Беларусі і Міністэрства грамадзкай бясьпекі Віетнаму падпісалі плян «умацаваньня супрацоўніцтва»**

[https://smarturl.click/pqZy2G](https://smarturl.click/pqZy2G)

«Плян умацаваньня супрацоўніцтва» на 2026-2027 гады падпісаны 5 верасьня ў Менску паміж беларускім КДБ і віетнамскім Міністэрствам грамадзкай бясьпекі. Гэта адбылося ў рамках трохдзённага візыту ў Беларусь намесьніка міністра грамадзкай бясьпекі **Фам Тхе Тунга.**

Віетнам, якім кіруе адзіная дазволеная партыя — камуністычная, супрацоўнічае з рэжымам Лукашэнкі ў пытаньні выдачы яго апанэнтаў. У лістападзе 2024 году з Віетнаму КДБ вывез былога байца палку Каліноўскага **Васіля Верамейчыка**. Пасьля яму прысудзілі 13 гадоў пазбаўленьня волі.