**Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску**

38-гадовага хакейнага арбітра Аляксея Гаўрылёнка падазраюць у забойстве 43-гадовай Татьяны Марцішчанкі, якая была як мінімум на пятым месяцы цяжарнасьці. Раней МУС паведамляла аб затрыманьні 38-гадовага менчука, аднак яго імя не называла. Пра гэта паведамляе партал Tribuna.

Tribuna зьвярнула ўвагу, што пасьля затрыманьня профіль Гаўрылёнка зьнік з сайту Фэдэрацыі хакею Беларусі. Раней ён значыўся сярод галоўных судзьдзяў. Да судзейскай кар’еры Гаўрылёнак быў прафэсійным хакеістам — выступаў за менскае «Дынама», «Керамін» і «Брэст», а таксама гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі. У 2007 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце сьвету U-20. Гаўрылёнак таксама судзіў матчы з удзелам Лукашэнкі. [https://smarturl.click/zOoEAb](https://smarturl.click/zOoEAb)