**«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Касьцюшку** → [https://smarturl.click/lqjEm5](https://smarturl.click/lqjEm5)

17&nbsp;кастрычніка ў&nbsp;швайцарскім Золятурне адкрылі абноўлены помнік **Тадэвушу Касьцюшку**. Яго падмурак зрабілі зь&nbsp;беларускага валуна вагой амаль тону, прывезенага зь&nbsp;Беларусі. 

Для рэстаўрацыі спатрэбіліся намаганьні вялікай каманды, перамовы з гарадзкімі ўладамі і няпростая гісторыя транспартаваньня каменя празь некалькі краінаў. 

Пра тое, чаму помнік запатрабаваў рэстаўрацыі, як беларускі валун везьлі ў Швайцарыю, мы пагутарылі напярэдадні ў [«ПіКу Свабоды»](https://www.youtube.com/watch?v=qP7kN-3GYzY) з кіраўніком фонду Марыі Магдалены Радзівіл **Алесем Сапегам**, прадстаўніком беларускай дыяспары ў Швайцарыі.