**Хронікі вайны. Ва Ўкраіне ад расейскіх абстрэлаў загінулі дзясяткі чалавек. Адзін з дронаў ляцеў празь Беларусь** → [https://smarturl.click/W0Vj6](https://smarturl.click/W0Vj6)

У выніку расейскіх удараў па Ўкраіне і ўкраінскіх атак па тэрыторыі Расеі загінулі ня менш як 40 чалавек. 

Найбольш ахвяраў у Кіеўскай вобласьці, дзе расейская атака прывяла да дэтанацыі боепрыпасаў. Загінулі 27 мірных жыхароў, у тым ліку кіраўнік Дзьмітраўскай грамады Тарас Дзідыч.

З зоны надзвычайнай сытуацыі эвакуавалі каля 400 чалавек, сярод іх каля 60 дзяцей. 

Пашкоджана з паўсотні жылых дамоў.