**«Хуліганства з выкарыстаньнем зброі». Новы інцыдэнт зь беларусам-добраахвотнікам ва Ўкраіне**: [https://smarturl.click/Rxn3m](https://smarturl.click/Rxn3m)

У Харкаве паводле падазрэньня ў хуліганстве з выкарыстаньнем аўтамату і гранаты ў жылым доме ўзялі пад варту ўраджэнца Менску, грамадзяніна Беларусі, які служыць выведнікам у складзе замежнага легіёну Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Як стала вядома Свабодзе з інфармаваных крыніц, за краты беларус трапіў 20 жніўня, але можа выйсьці пад так званыя «асабістыя абавязаньні», калі сплаціць 266 240 грыўняў закладу (амаль 6 тысяч даляраў).

Сваёй віны беларускі добраахвотнік не прызнае. Сьцьвярджае, што ўсё адбылося ў межах самаабароны ад невядомых, якія на яго напалі. Ягоны адвакат назваў падазрэньне неабгрунтаваным.  Што яшчэ вядома пра гэтую справу.