**Хусіты зноў абстралялі Саудаўскую Арабію. Каля аэрапорту ў Эр-Рыядзе чорны дым**

[https://smarturl.click/1BpBVb](https://smarturl.click/1BpBVb)

У суботу, 19 верасьня, каля галоўнага аэрапорта Эр-Рыяду відавочцы бачылі вялікі слуп дыму. Гэта адбылося пасьля таго, як побач пачуліся выбухі. Улады Саудаўскай Арабіі ўначы разаслалі паведамленьні з папярэджаньнем пра патэнцыйную небясьпеку вакол сталіцы на тле эскаляцыі нападаў з боку емэнскай групоўкі хусітаў.