**Кіраўнік МЗС Беларусі назваў вызваленьне палітвязьняў «мінімальнымі выдаткамі»** → [https://smarturl.click/26o7mR](https://smarturl.click/26o7mR)

Паводле міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова, Аляксандар Лукашэнка не пярэчыць намаганьням ЗША вызваліць беларускіх палітвязьняў.


> «Бо гэтыя людзі, прынамсі некаторыя зь іх, ужо ўсьвядомілі свае паводзіны, іншыя адседзелі пэўны час і разумеюць, што лепей зноў туды не трапляць», — патлумачыў Рыжанкоў у інтэрвію расейскаму ашенцтву ТАСС.


> «З гледзішча таго, што гэта ўсё ж спрыяе нармалізацыі адносінаў, гэта нават выгадна. І нашыя людзі гэта зразумеюць», — дадаў ён.
