**Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта павялічылі фінансаваньне — будуць рамантаваць санаторый у Крыме**: [https://smarturl.click/b1p21](https://smarturl.click/b1p21)

**Савет міністраў Беларусі даручыў Міністэрству фінансаў павялічыць сёлета фінансаваньне кіраўніцтва справаў прэзыдэнта на 1,5 мільёна рублёў.**

Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі&nbsp;[пастанове](https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22600429), дадатковае фінансаваньне накіруюць на капітальны рамонт «вытворча-бытавога комплексу „В“, разьмешчанага пад адрасам: Рэспубліка Крым, г. Ялта, мястэчка Карэіз, Місхорскі спуск, 5».

Пад гэтым адрасам знаходзіцца пяты корпус санаторыю «Беларусь» (пяціпавярховы спальны корпус), а таксама клюб-сталоўка, більярдная заля, настольны тэніс і залі для гульняў.