**Класкоўскі: У беларускай палітыцы цяпер безчасоўе, чорны пэрыяд**

Ці застаўся ў Беларусі запыт на перамены? У выніковым «ПіКу Свабоды» палітычны аглядальнік «Позірку» Аляксандар Класкоўскі аналізуе галоўныя палітычныя падзеі тыдня і разважае, якім можа быць шлях Беларусі да пераменаў. [https://smarturl.click/awQVX](https://smarturl.click/awQVX)

«Я думаю, што ўсё ж запыт на перамены ёсьць. Стаміліся ад Лукашэнкі. Вось зноў ён выехаў на палеткі вучыць хлебаробаў, як хлеб зьбіраць і гэтак далей. Абрыдла ўжо гэта ўсё – старая кружэлка, выгляд, што ён усё лепш за ўсіх ведае: як бульбу перабіраць, як у тым старым анэкдоце», кажа Класкоўскі.