**Класкоўскі: Ёсьць рызыка правакацый і найперш, магчыма, з боку расейскіх спэцслужбаў** → [https://smarturl.click/agm8A0](https://smarturl.click/agm8A0)

Палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» **Аляксандар Класкоўскі** назваў учынак Пачобута мужным і рызыкоўным крокам.


> «Найперш адзначу, што гэта чарговы мужны крок з боку Пачобута. Ён даказвае цьвёрдасьць свайго характару. Але гэта і вельмі рызыкоўны крок, бо ёсьць рызыка правакацый і найперш, магчыма, з боку расейскіх спэцслужбаў, якія не зацікаўленыя ў паляпшэньні дачыненьняў паміж Менскам і Варшавай.
> 
> Што тычыцца раэжыму Лукашэнкі, то Пачобут яго тэстуе, выпрабоўвае. Так ужо зрабіў Мікола Статкевіч — і Пачобут. Незалежна ад праграмы яго візыту, сам факт гэтага візыту — гэта ўжо нейкае пашырэньне рамак дазволенага.
> 
> І тут Лукашэнка, з аднаго боку, ня хоча страчваць польскі і амэрыканскі трэк, але, зь іншага боку, — адзін, два, тры чалавекі калі так вось будуць пашыраць межы дазволенага, то гэта пагражае ўжо цьвёрдасьці рэжыму.Так што гэта такая інтрыга, за якой усе мы будзем сачыць, канечне, зь вялікім хваляваньнем»
