**Колькі ракет да СПА трэба Ўкраіне, каб адбіць паветраныя атакі Расеі**: [https://smarturl.click/B9140](https://smarturl.click/B9140)

**Уладзімір Зяленскі**&nbsp;апошнія некалькі тыдняў неаднаразова казаў аб узмацненьні расейскіх абстрэлаў Украіны балістычнымі ракетамі і сур’ёзных праблемах СПА Ўкраіны, якой востра не хапае супрацьбалістычных ракет,&nbsp;[піша&nbsp;](https://www.currenttime.tv/a/poluchim-64-65-raket-smozhem-proderzhatsya-tselyy-mesyats-skolko-raket-k-pvo-nuzhno-ukraine-pryamo-seychas-i-gde-ih-vzyat/33829514.html)«Настоящее время».

У інтэрвію CNN прэзыдэнт Украіны сказаў, што ў гэтым годзе ў сіл абароны Украіны ў 2, 5 раза менш ракет-перахопнікаў, чым было ў мінулым годзе, а ў Расеі — наадварот: у 2 разы больш балістычных ракет у месяц, чым было раней. Ён асобна дадаў, што Ўкраіна плаціць стопрацэнтную цану за кожны пакет ракет да СПА Patriot, а не атрымлівае амэрыканскія ракеты бясплатна або са зьніжкай.