**Краўцоў: беларусы «забылі» Калесьнікаву, хоць яна стала адным з галоўных беларускіх галасоў у Эўропе**

Былы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў заявіў, што ў беларускай публічнай прасторы недаацэньваюць міжнародную дзейнасьць і палітычны ўплыў былой палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай: [https://smarturl.click/D71Zv](https://smarturl.click/D71Zv)

«Усе захоплена абмяркоўваюць Бабарыку, але ўсе забылі пра Калесьнікаву», — сказаў Краўцоў. Паводле яго, Калесьнікава цяпер становіцца «ледзь не тварам нумар адзін» для Нямеччыны і ўсё больш прыкметнай фігурай у іншых заходніх краінах.