**«Красны Камень» застаецца небясьпечным маршрутам: два беларускія грузавікі зноў трапілі пад удары дронаў каля мяжы**

[https://smarturl.click/bjAvp7](https://smarturl.click/bjAvp7)
25 і 26 верасьня пад удары дронаў трапілі два беларускія грузавікі каля расейска-беларускай мяжы, паведамляе «Флагшток».

У першым выпадку цалкам згарэла кабіна Renault Premium з прычэпам А 3467В-3. Другі грузавік — DAF XF — атрымаў пашкоджаньні кабіны.

Паводле «Флагштока», абодва кіроўцы не пацярпелі.

Гэта ўжо не першы такі выпадак. У жніўні на «Красным Камені» пасьля атакі дронаў загарэліся грузавікі. А ў ліпені там жа дрон атакаваў беларускі аўтобус «Менск — Гомель — Анапа», пры гэтым пацярпелі два кіроўцы, а тры беларускія фуры атрымалі пашкоджаньні — адна згарэла цалкам.

Яшчэ раней, 17 чэрвеня, дрон атакаваў у Бранскай вобласьці аўтобус з беларускімі дзецьмі. Загінула адна дарослая пасажырка, некалькі чалавек былі параненыя.

Відэа карыстальніцы TikTok [Ксения](https://www.tiktok.com/@kseniya15081/video/7689817765594582279)