**«Крыж Соф’і Менскай». Як беларуская «пірацкая экспэдыцыя» у Капэнгаген выклікала спрэчку гісторыкаў**

[https://smarturl.click/ne9oW](https://smarturl.click/ne9oW)
У жніўні актывістка Марыя Грыц і група беларусаў прыехалі ў Данію з рэплікай сярэднявечнага крыжа, што, паводле адной з вэрсіяў, калісьці належаў Соф’і Менскай, дачцэ менскага князя, якая ў XII стагодзьдзі стала каралевай Даніі.

Акцыя ў Капэнгагене атрымалася з размахам – чоўны, шэсьце, канцэрт. Але сярод беларускіх гісторыкаў аднадушша ня выйшла: адны кажуць, што беларуская вэрсія паходжаньня крыжа недаказаная, іншыя нагадваюць, што гіпотэзу пра Соф’ю Менскую выказала яшчэ ў 1978 годзе прафэсійная дацкая дасьледніца.