**Латушка прапанаваў&nbsp;ЭЗ і&nbsp;Польшчы ўвесьці санкцыі ў&nbsp;адказ на&nbsp;прызнаньне эўрапейскіх СМІ «экстрэмісцкімі»**

[https://smarturl.click/xevAm](https://smarturl.click/xevAm)
НАУ прапаноўвае ўвесьці санкцыі супраць тых, хто ўдзельнічае ў прызнаньні эўрапейскіх мэдыя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі.

Гаворка ідзе пра:
— БелТА і прапагандыстаў;
— судзьдзяў, якія прымаюць рашэньні супраць СМІ;
— кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі.

Падставай сталі рашэньні ў дачыненьні да польскага агенцтва PAP, Euronews і праекту EUvsDisinfo.

Сярод прапанаваных санкцыяў — забарона на ўезд у ЭЗ і замарожваньне актываў. Паводле НАУ, польскае МУС ужо накіравала атрыманыя матэрыялы на ацэнку для магчымага ўключэньня фігурантаў у нацыянальны санкцыйны сьпіс.