**Латвія 200 дзён запар фіксуе мігрантаў зь Беларусі. Грамадзяніна Мадагаскара экстрадавалі ў Менск**

З 25 сакавіка па 10 кастрычніка латвійскія памежнікі зафіксавалі 11 927 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусі – у сярэднім каля 60 за дзень. З пачатку 2026 году такіх спробаў было 12 068.&nbsp;Латвія працягнула да канца году спэцапэрацыю на мяжы. Раней міністар унутраных справаў краіны заявіў пра правакацыю з удзелам узброеных людзей у масках.&nbsp;[https://smarturl.click/QwG7pw](https://smarturl.click/QwG7pw)

Тым часам зь ААЭ ў Менск экстрадавалі грамадзяніна Мадагаскара, якога абвінавачваюць у арганізацыі нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз празь Беларусь. Паводле МУС Беларусі, у 2024 годзе ён удзельнічаў у арганізацыі незаконнага знаходжаньня ў краіне 13 замежнікаў, якіх пазьней вывезьлі ў ЭЗ у абыход пунктаў пропуску.