**Лавэлас, знахар і вышывальнік: 11 фактаў пра Касьцюшку, якія вы наўрад ці ведаеце **→ [https://smarturl.click/y60DL](https://smarturl.click/y60DL)

 **15 кастрычніка** 1817 году ў Швайцарыі памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён быў таленавітым вайскоўцам [і ня менш цікавай асобай](https://smarturl.click/y60DL). 

Зь імем Касьцюшкі зьвязаная яшчэ адна падзея дня. **У 1968 годзе** ў вёсцы Леніна Горацкага раёну адкрылі Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці. У кастрычніку 1943 году ў гэтых мясьцінах упершыню ўступіла ў бой зь нямецкімі войскамі сфармаваная ў СССР польская пяхотная дывізія імя Касьцюшкі.

_Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 кастрычніка _[чытайце на сайце Свабоды](https://smarturl.click/jlXWok)_._