**Лэдзі Гага і беларускі палітвязень**

Беларус, які кіраваў акаўнтам з сотнямі тысячаў падпісчыкаў, больш як два гады не выходзіў на сувязь. Высьветлілася, што ён быў у калёніі ў палітычнай справе.

Гаворка пра ўладальніка _Gaga Daily_ — аднаго з найбуйнейшых фан-праектаў Лэдзі Гагі. Сама сьпявачка казала: «Калі я хачу даведацца, што кажуць мае фанаты, я іду на _Gaga Daily_».