**«Лепш, чым проста сядзець і&nbsp;чакаць чарговага вызваленьня». Экспэрты абмеркавалі, што рабіць з&nbsp;новай хваляй рэпрэсіяў: **[https://smarturl.click/8yvj7x](https://smarturl.click/8yvj7x)

На пачатак кастрычніка ў Беларусі налічвалася 876 палітвязьняў. Але рэальны маштаб рэпрэсіяў значна большы: улады хаваюць інфармацыю пра новыя справы, а перасьлед закранае ўжо ня толькі палітычна актыўных людзей, але і тых, хто проста здаецца рэжыму нелаяльным.

Перасьлед працягваецца і за мяжой. Вядома прынамсі пра 20 выпадкаў, калі беларускія ўлады спрабавалі дамагчыся выдачы палітычных апанэнтаў праз Інтэрпол. А пасьля вызваленьня людзі сутыкаюцца з новымі абмежаваньнямі: ня могуць уладкавацца на працу паводле спэцыяльнасьці, адкрыць банкаўскі рахунак ці нават набыць SIM-карту.